З лесу дарога вырываецца на прастор – і нашаму зроку адкрываецца вялікае паселішча, над якім чыстае, высокае неба. Гэта вёска Магіліцы, што ў Волькаўскім сельсавеце.
У 19 ст. Магіліцы адносіліся да маёнтка Быцень (належаў графам Патоцкім), у Быценскай вол. Слонімскага пав. Гродзенскай губ. А вось сама назва гаворыць, што паселішча гэтае даўняе, старажытнае, бо ў аснове наймення ляжыць агульнаславянскі апелятыў «магіла».
Дарэчы, урочышча Магіліцы адзначна ў весцы Малая Гаць ужо ў 1554 г. І сапраўды, пры ўезде ў вёску, у маладым сасонніку, раскіданы стромыя пагоркі, так падобныя на капцы, курганы. Вось каля гэтых пагоркаў-магіл і пасяліліся першыя людзі. І назву паселішчу далі – Магіліцы.
(П