Напярэдадні Каляд пад час экскурсіі, арганізаванай Пагашчанскімі бібліятэкарамі, наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з унікальнай калекцыяй кніжных закладак, якая знаходзіцца ў вёсцы Зарач’е. Яе ўладальніца Алена Вітальеўна Булкіна – распрацоўшчык сувенірнага праекта “Русская закладка”, мае некалькі патэнтаў у гэтай галіне. Пакой на другім паверсе свайго дома яна абсталявала як музейны, размясціўшы на стэндах, вітрынах і ў шуфлядах больш за 10 тысяч кніжных закладак. Усе ўдзельнікі экскурсіі былі ў захапленні ад яе грунтоўнага аповеда і шыкоўнай калекцыі. На экспазіцыі прадстаўлены як сучасныя закладкі, якія адлюстроўваюць традыцыі афармлення сувенірнай прадукцыі розных краін свету,