Віншаванні прымалі лепшыя
Урачыстасць, прысвечаная Дню машынабудаўніка, адбылася ўчора на заводзе аўтамабільных агрэгатаў
Шэраг работнікаў, якія выконваюць свае абавязкі асабліва адказна, праяўляюць ініцыятыву і актыўнасць, былі адзначаны Ганаровымі граматамі рознага кшталту. Адметна, што партрэты 24 лепшых працаўнікоў прадпрыемства ў Дзень машынабудаўніка будуць змешчаны на Дошку гонару.
Віталі і пераможцаў завадскога прафесійнага конкурсу “Лепшы па прафесіі” сярод электрагазазваршчыкаў. Імі сталі Васілій Пінчук, Віталій Дражын і Валерый Ізотаў, якія занялі тры першыя месцы адпаведна і атрымалі дыпломы.
Дом культуры “МАЗ” і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева падрыхт