За тых, каго з намі сягоння няма,
За тых, хто пакінуў зямную дарогу,
Памолімся разам, каб промнем святла
Нам выпрасіць ласку збаўлення у Бога.
За тых, каго з намі сягоння няма,
Хто мог бы Ўсміхнуцца і быць з намі побач...
Не іхняя восень, не іх і вясна,
Не глянуць яны нам ніколі у вочы...
Не пройдуць па ранішняй чыстай расе
І нас не абдымуць яны больш ніколі,
Не убачаць бярозак у іх харастве,
Не пройдуць па мірнаму жытняму полю...
За тых, каго з намі сягоння няма
Мы молімся разам і светач трымаем,
Каб ведалі - з намі у сэрцы штодня,
Мы помнім і любім і ўсіх абдымаем...