Весялуха, Весялуха,
Што ж ты нас не весяліш?
Тут цяпер пустэча, глуха
І наўкол нямая ціш.
Толькі кветкі на пагорку
Распускаюцца – цвітуць,
Птушаняты, бы сіроткі,
Гнёзды па вясне віюць…
А калісьці тут кіпела
Хрысціянскае жыццё,
Быў касцёл драўляны, цэлы.
Ўсё пайшло у небыццё…
Мая мама ўспамінае,
Як яшчэ была дзяўчом,
З вёскі хлопчыкі, дзяўчынкі
Пешшу йшлі сюды гуртом.
Тут у іх была навука,
Споведзь першая была.
І збіраліся вучыцца
З вёсак, з кожнага двара.
Тут парою частавалі
Іх духмяным малаком,
Бо кароўка пры касцёле…
І індзюшкі з індыком
Тут паважныя гулялі
Каля дома пры двары,
Весялілі-забаўлялі
Гучным поклічам яны…
…Разбурылі, зруйнавалі,
Знішчылі і ўсе крыжы,
Нібы кожнаму пакл