За 25 км на паўночны ўсход ад Івацэвіч, каля дарогі Івацэвічы-Слонім, на прасторным пагорку, што адным краем спадае да ракі Шчары, размясцілася вёска Быцень, якая мае даўнюю і слаўную гісторыю.
Упершыню ў пісьмовых крыніцах паселішча згадваецца ў Метрыцы Літоўскай 12 мая 1555 г.
Аб назве аграгарадка. На думку вучоных, назва ўтворана ад слоў «быць», «быцень» – часовая стаянка на знаёмым месцы, або месца былой стаянкі. Відаць, гэтае паселішча ўзнікла на месцы такой часовай стаянкі. І апошняе. У сяле кажуць і Быцень і Бытэнь, а на сябе – і быценцы і бытэнцы.
(Паводле кнігі Алеся Зайкі «Населеныя пункты Івацэвіччыны»).