ЗІМА ДЗЯЦІНСТВА...
Прымчалася зіма, такая снежная,
Прыгожая, як некалі. Тады
Была заўсёды наша, не замежная -
Трашчаў мароз. Звінелі правады.
А мы па гурбах лазілі, вясёлыя.
Ды з горкі пасля школы да цямна.
Ружавашчокія, шчаслівыя, бадзёрыя -
Вярнулася праз шмат гадоў яна!
Да болю беларуская, сапраўдная,
З дзіцячымі ўспамінамі, да слёз...
З Піліпаўкай, Вадохрышчам, Калядамі,
Не жартавала - прыпякла ўсур'ёз!
16.01 - 2026 г.