ВЫПАДКОВАЯ СУСТРЭЧА...
На Вадохрышча свянцоная вада
У калодзежы, у рэчцы, нават з крана.
Басанож прыбег мароз па правадах
Зорнай ночкаю ў святы халодны ранак.
На шляху, на Млечным, зорку напаткаў,
З прыгажунькаю хацеў ісці да шлюбу.
Закаханы, на вялікі жаль, не знаў,
Што той зорачцы быў месяц ясны любы.
І прыходзіць з таго часу кожны год
На Вадохрышча заўжды мароз пад вечар.
Свята верачы ў шчаслівы паварот,
Ён жыве той выпадковаю сустрэчай...
19.01 - 2026 г.