Грамніцы Ужо ў сіняй недзе далі гучыць мелодыя вясны. Яе Грамніцы нам паслалі, крануўшы гулкія званы. Гучыць матыў у капежным звоне, у пырсках радасных са стрэх, у першым і нясмелым громе, які пакуль што для пацех. Яшчэ круціць завея будзе і замець бегчы наўздагон, Ды толькі памяць не забудзе пачуты напрадвесні звон. Tags:Наталля Каліцька