Як піша «Белка», на апошняй нарадзе гарвыканкама выявілася, што ў штаце «Чырвонай гваздзікі» і КЖРЭУПаў каля ста супрацоўнікаў, якія ўмеюць працаваць з газонакасілкамі і трымерамі. Але для Гомеля гэтага недастаткова для своечасовага пакосу травы. Таксама бракуе і тэхнікі. Таму прынята рашэнне далучыць да супрацоўнікаў зеленгаса брыгады касцоў ад прадпрыемстваў і арганізацый горада. Памочнікі будуць выкошваць тэрыторыі па графіку, якія сфарміруюць у раённых адміністрацыях. Дадатковыя працоўныя гадзіны касцам аплочваюць прадпрыемствы і арганізацыі, дзе яны выконваюць сваю асноўную працу. Крыніца: https://belkagomel.by/2024/06/15/v-gomele-novye-vvodnye-po-pokosu-travy/