ВІНШУЕМ, КІРЫЛ!
31 кастрычніка 2025 года вучань 4 класа нашай школы Кірыл Пачабут , які рэгулярна наведвае заняткі па інтарэсах ў Шчосаўскім сельскім Доме культуры - ц.нтры тэатральнай творчасці, прымаў удзел у абласным конкурсе размоўнага жанру ў г. Гродна. Яго выступленне было высока адзначана журы конкурсу. Кірыл атрымаў дыплом II ступені ў намінацыі "Камедыйна-сатырычныя творы (гумарэскі, байкі, інтэрмедыі, анекдоты, пародыі). Віншуем!