Фильтр
23 снежня 2025 года для вучняў 8-11 класаў Шчорсаўскай сярэдняй школы прайшлі занятка ў “Школе Актыўнага Грамадзяніна” на тэму “Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа”.
На першым этапе мерапрыемства былі актуалізаваны веды вучняў аб важнейшых падзеях гісторыі беларускага народа, якія павінен ведаць і ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. У ходзе дыялогу былі разгледжаны пытанні, звязаныя з этапамі станаўлення і развіцця беларускай дзяржавы, разгледжаны меры па фарміраванні і захаванні гістарычнай памяці беларускага народа.
На другім этапе для вучняў была арганізавана сустрэча з кіраўніком школьнага музея М.А.А
  • Класс
8 снежня 2025 года ў Шчорсаўскай сярэдняй школе адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі “Героі Беларусі”. Памятны знак стане месцам, дзе будуць праводзіцца ўрачыстыя мерапрыемствы іўрокі мужнасці. Вучні змогуць вывучаць біяграфіі выдатных асоб, даведвацца пра іх подзвігі і дасягненні.
"ЗОЛАТА" З "НАВУКИ ПЕРАМАГАЦЬ"
29.11.2025 вучаніца 10 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы Быстренкова Дар'я і яе кіраўнік Антончык М.А. прынялі ўдзел у VI адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Навука перамагаць", прысвечанай 80-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Іх віртуальная выстава "Памятаць страшна, ды нельга забыць" у секцыя "Без тэрміну даўнасці " была ацэнена журы Дыплоіам 1 ступені Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Віншуем!
27.11.2025 адбыліся чарговыя заняткі ў "Школе Актыўнага Грамадзяніна" па тэме «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі»ю
Вучні 8-11 класаў адказалі на шэраг пытанняў: дзе прапісаны канстытуцыйныя правы і абавязкі; якія канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь; якія правы і свабоды гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржава; якія правы маюць дзеці ў Рэспубліцы Беларусь; якія абавязкі ёсць у вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; чаму правоў не бывае без абавязкаў; як мяняюцца правы і абавязкі падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь з надыходам 14 і 16-гадовага ўзросту.
ПОСПЕХ ЮНАГА ДАСЛЕДЧЫКА
6 лістапада 2025 года ў актавай зале Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра адбылася навукова-практычная канферэнцыя Навагрудскай епархіі для навучэнцаў “Манастыры – святло свету”.
З прывітальным словам да юных даследчыкаў і іх настаўнікаў звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Жыровіцкага манастыра. Уладыка адзначыў важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць глыбей зразумець гісторыю нашай краіны і нашай Царквы, выказаў радасць з таго, што маладыя людзі наведваюць і даследуюць святыя абіцелі, тым самым датыкаючыся да Хрыста – крыніцы вечнага выратавання.
Затым вучні з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Навагруд
ПРЫЗЁР «КРЫШТАЛЬНАЙ АЛЬФЫ»
4 лістапада 2025 года Быстранкова Дар'я, вучаница 10 класа Шчорсащскай сярэдняй школы, прыняла ўдзел у XVII абласным конкурсе (канферэнцыі) даследчых работ вучняў па вучэбных прадметах «Крыштальная Альфа – 2025». На канферэнцыі, у секцыі «Гісторыя» Даша прадстаўляла даследчую працу «Помніць Нёман полымя Першай сусветнай», выкананую пад кіраўніцтвам педагога Антончыка Мікалая Аркадзьевіч. Кампетэнтнае журы з навукоўцаў-выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках конкурсу адзначыла працу Дыпломам III ступені. Віншуем Дар'ю і яе настаўніка і жадаем далейшых поспехаў!
ВІНШУЕМ, КІРЫЛ!
31 кастрычніка 2025 года вучань 4 класа нашай школы Кірыл Пачабут , які рэгулярна наведвае заняткі па інтарэсах ў Шчосаўскім сельскім Доме культуры - ц.нтры тэатральнай творчасці, прымаў удзел у абласным конкурсе размоўнага жанру ў г. Гродна. Яго выступленне было высока адзначана журы конкурсу. Кірыл атрымаў дыплом II ступені ў намінацыі "Камедыйна-сатырычныя творы (гумарэскі, байкі, інтэрмедыі, анекдоты, пародыі). Віншуем!
Показать ещё