Польскі горад сышоў пад ваду. Гэта Глухалазы на мяжы з Чэхіяй. У горадзе жывуць каля 14 тыс чалавек.
Паводка праз рэкордныя дажджы пануе ў шмат якіх месцах Цэнтральнай Еўропы. Сур’ёзных наступстваў чакаюць у тым ліку ў такіх буйных гарадах, як Кракаў і Уроцлаў.
Да Беларусі такія дажджы, на шчасце, не далятаюць.