Сёння раніцай, 1 сакавіка, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац прыняў прадстаўнікоў грамадзянскай ініцыятывы ў абарону Курапатаў. Адразу пасля сустрэчы на сувязь выйшаў адзін з чатырох дэлегаваных прадстаўнікоў грамадскасці — Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ.
Аляксей распавёў, што ў ходзе гутаркі старшыня Мінгарвыканкама паабяцаў, што як мінімум тыдзень будаўніцтва весціся ня будзе, каб больш падрабязна вывучыць пытанне. Таксама да працэсу разгляду па гэтым пытанні будзе далучана непасрэдна Міністэрства культуры.
Прадстаўнікі ініцыятывы адзначылі, што не збіраюцца спыняцца на дасягнутым і не спыняць сваёй дзейнасці, пакуль будаўніцтва не будзе цалкам спынена. Яны заклікалі далучацца да пратэстоўцаў, падтрымліваць іх і аказваць пасільную дапамогу. Таксама на 18:00 у пятніцу плануецца мітынг супраць будаўніцтва ў лагеры абаронцаў Курапатаў. Далучайцеся!
Больш падрабязна аб выніках сустрэчы глядзіце ў прамым уключэнні з палітыкам! 👍🏻