Так павялося між людзей — Год пачынаецца з надзей… Што новы — ён не будзе горшы, Што на патрэбы будуць грошы, Што нас здароўе не пакіне І ўсё ліхое недзе згіне. Што будзе хлеб І ранкам — кава, Што будзе час да нас ласкавым: Не ляжа глыбаю на плечы. І будзе што зварыць у печы. І будзе гурт, каб тое з’есці. І будзе кут усім пасесці. І будзе келіх і віно… Каб прагучала тут наноў: Хай новы год не будзе горшы, Хай на патрэбы будуць грошы… З мальбой — Да Бога — ад людзей: Год пачынаецца з надзей… З Новым годам! Паважаныя сябры!