Так павялося мiж людзей — Год пачынаецца з надзей... Што Новы — ён не будзе горшы, Што на патрэбы — будуць грошы, Што нас — здароўе не пакiне I ўсё лiхое недзе згiне, Што запануе згода ў свеце, Што на пацеху будуць дзеці, Што будзе хлеб! I ранкам — кава, Што будзе час да нас ласкавым: Не ляжа глыбаю на плечы. I будзе што зварыць у печы. I будзе гурт, каб тое з’есцi. I будзе кут усiм прысесцi. I будзе келiх. I вiно... Каб прагучала тут наноў: Хай Новы год не будзе горшы... З мальбой — да Бога — ад людзей: Год пачынаецца з надзей... З Новым годам! Хай шчасцiць!