ПАВАЖАНЫЯ "АДНАКЛАСНІКІ",
прапаноўваю вам пачытаць маю невялікую АПОВЕСЦЬ, якую я напісаў у 2000 годзе.
ПЯРЭЧАННЕ МАКСІМА ПЯТРОВІЧвА.
Гісторыю гэту пачуў я ад паляўнічага, з якім
давялося аднойчы начаваць на беразе вялікай
дняпроўскай затокі ў чаканні золаку якраз напярэдадні адкрыцця асенняга палявання.
І вось як гэта было.
Каля кастра нас сабралася пяцёра ---
я ды двое пастухоў калгаснага статку, які знаходзіўся на лузе ў адгоннай пашы. Гэта
Мікола, мужык перадпенсійнага ўзросту, лысы, з блакітнымі яснымі, як у дзіцяці, вачыма, па
мянушцы Кавалерыст, празваны так за злёгку крываватыя ногі ды надта ж, як і ведаю
яго, зухаватую і, трэба прызнаць, прыг