Грэй мяне, мой вечарочак,
Цёплым подыхам сваім…
-Ты узяў яго ў дзянёчака,
Стаўшым сэрцу дарагім.
Ты парадуй мае вочкі,
Дай надыхацца спаўна…
-Я складу тады радочкі,
Каб жыла для ўсіх вясна.
Вось з такім блакітным небам,
З тым люстэркам на вадзе.
Для жыцця, то вельмі трэба,
Як і ранне у расе.
То гаючая крыніца,
Нашай матухны зямлі…
-Гэта родная паліца,
Дзе сатканы рушнікі…
І плыве, плыве той вечар,
Ды «глядзіцца» у ваду…
-З ім і Вам была сустрэча,
У Міколаву пару.
(22.05.Міколаў дзень)
22.05.2025. Мікола Жабюк