Адкрываючы марам рэчаіснасці брамку,
Падыходзіць к падворку і бярэцца за клямку
Новы-новы, ня ношаны, год дваццаць шосты,
Без маны , што, маўляў, “надзвычай буду просты…”,
Будзе шчырым, не трацячы словы на вецер,
Дасць магчымасці розуму правіць у свеце,
Дабрыні моцы даўшы, каб са злом супярэчыць,
Дабрынёй нас зратуе, дабрынёй свет палечыць.