Творчы праект «Легенды і паданні вёсак Іванаўскага раёна»
Вёска Моталь
Аб узнікненні Моталя ў мясцовых жыхароў ёсць многа паданняў. Цяжка зараз сказаць, якое з іх адпявядае рэчаіснасці, бо ў кожным свая праўда, свае загадкі.
Поводле аднога з паданняў, паселішча на сучаснай тэрыторыі вёскі спачатку мела назву Прохаў. У час татарскага нашэсця яно было спалена, а большасць жыхароў загінула ў няроўным баі. Але гэта ставіцца пад сумненне дадзеннымі апошніх даследаванняў беларускіх гісторыкаў, паводле якіх на тэрыторыю сучаснай Беларусі мангола-татарскія плямёны не дайшлі. Думаецца, аднак, што асобны атрад мангола-татараў мог прабіцца тутэйшымі мясціна