ПАНГАЛАСАЎСКІ КАНАЛ
(гэта наша гісторыя)
Недзе пры канцы 1800-х гадоў адзін з буйнейшых землеўладальнікаў Мінскай губерні Фёдар Сцяпанавіч Агаркаў , аглядаючы свае паўднёвыя ўладанні ў межах рэк Случ, Волхва, Лань і Смердзь, выявіў велічайшае багацце векавечна-некранутых масіваў сосен, бяроз, вольхаў, дубоў і асін. На поўдні гэтыя масівы агранічвала чыгунка, і калі сплаўляць лес, то ўсе пералічаныя рэкі сваім цячэннем прыводзяць да гэтай чыгуначнай магістралі. Наспеў план: і тады ж,на самым пачатку мінулага стагоддзя, Агаркавым быў пабудаваны фанерна-лесапільеы завод.
Скрозь па лясных прасторах зашаркалі пілы, застукалі сякеры, па рэках пайшлі гонкі