Як Уласы ледзь не сталі Каўпакоўкай і чаму ў нас прастольным святам стала Акцябрская
Чаму ў нашай вёскі такая нязвыклая назва?
Існуе некалькі версій, на мой погляд, непраўдападобных: пра першажыхароў двух братоў Уласаў, паляўнічага і рыбака, пра тое, што знаходзіцца яна “у леса”…
Найбольш верагоднай, да таго ж досыць абгрунтаванай, падаецца версія нашага земляка, ураджэнца Хойнікаў, а цяпер масквіча Андрэя Яскевіча, які сцвярджае, што назва Уласы пайшла ад цюркскага слова “улусы”, якім называлі рода-племянное аб’яднанне, лагер качэўнікаў. Яны з’явіліся на Хойнікшчыне яшчэ ў 12-м стагоддзі, аселі тут і першапачаткова іх называлі улосамі – прышлымі з чужых земляў. Пацвярджэнне таму – запісы