МНЕ СНIЎСЯ ЛЕС...
Мне снiўся лес.
Дзівак сумуе,
Даўно не бачыліся мы.
Там малады дубок красуе,
Яго не бачыла з зімы.
Лячу,імчуся на спатканне,
Мой лес,мой лёс,прытулак,тыл...
Ляціць мой двухкалёснік зрання
Да хвояў,клёнаў і рабін.
Вітаю лес ,ратунак сэрцу,
Зімы як быццам не было .
Дубок ківае тварам- веццем ,
Аж ачышаецца нутро.
Мой лес чакау мяне і верыў,
Што я збяруся на паклон .
Ягоднічак дарожкі сцеле ,
А з вершалін птушыны звон.
Ну што яшчэ так лечыць душу?!
Хіба на ложку з кіпай лек?!
Сябры мае ,агучыць мушу;
-Ідзі ў прыроду,чалавек!
Не трэба віз,чаргі і спрэчак ,
Прырода мае свой Ўстаў.
Зайдзі,заедзь ,збяжы пад вечар ,
Прымі той дар ,што лес падаў.
Якое сонца на бярозе!
Якія хмаркі н