Мастачка
Вользе Валюк (Краўчук), з удзячнасцю
У вачах святло, у сэрцы і ў фарбах,
Суладна і спакойна на душы.
Спыніла час рукою мякка-ўладнай,
Махнуўшы лёгка пэндзлем: не спяшы…
Аб кім ты думала, ствараючы палотны?
Ці не аб тых, хто ўмее не грашыць
І сагравае верай дзень халодны,
Мастачка Вольга, праўду раскажы.
Жыве душа у кожнай маляванцы –
Абрыс царквы ці кветак пахкіх рой,
Снапы жытнёвыя ў нераспачатым танцы
І птушкі белыя зялёнаю парой.
Задумныя бярозы па-над рэчкай,
Дарогі воднай роўненькая гладзь
Што думаюць пад небам гэтым вечным,
Якія сны, якія мары сняць?
Сыходзіць водар вінаградны, вінны, хлебны
Ад нацюрмортаў з-пад тваёй рукі.
Бясконцы льецца ф