11 студзеня здарылася не проста вандроўка, не проста экскурсія, а праграма “Калядныя прыгоды пана Кумпякевіча” ад @zamak.by –новы від экскурсій, падчас якіх вы становіцеся не толькі гледачамі-слухачамі-сведкамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі. Разумеючы, колькі падрыхтоўчай працы зроблена, хачу падрабязна пра ўсё расказаць, бо неймаверна захапляюся людзьмі, якія захоўваюць спадчыну. Але, каб у вас быў стымул некалі ўбачыць усё на свае вочы, раскажу толькі асноўнае. Спачатку пан Кумпякевіч прывёз сваіх гасцей у Крэўскі замак XIV стагоддзя, на тэрыторыі якога проста трапляеш у іншы свет. Адтуль пайшлі на Юраву гару, дзе нас чакалі “ворагі”. І на гару, і на дазорную вежу, нягледзячы на снег, мы