Сёння 40 год з дня смерці Ларысы Геніюш.
Зубры
Непрыгожыя, барадатыя
з нэтраў пушчы ідуць зубры.
На плячох – вехі-грывы кудлатыя
і цяжкія нясуць гарбы.
То палягуць, то зноў паднімуцца,
растрывожыўшы трэскам глуш,
ногі моцныя аж пружыняцца
пад цяжарам магутных туш.
Сваёй пушчаю крочаць, стройныя,
цёмна-бурыя, як дымы,
неабласканыя, неасвоеныя,
першабытныя так, як мы.
Бяз хлусьні, без лісінага нораву,
ў цеснай дружбе – свая сям’я,
вытрывалыя, непакорныя, –
да такіх належыць зямля!
Ўсе прыходзілі, ўсе іх нішчылі, –
ад чужынца дабра не пачуць,
а яны грамадой недалічанай
страпянуцца і зноў жывуць.
Адна пушча-зямля нам маткаю,
мора жытняе без граніц,
мы адною жывём чалядкаю,
з адных сілу бя