***
Веру, што сустрэну ранне
Пахам мятнае гарбаты,
Срэбнаму здзіўлюся ззянню
Снегу, што ахутаў хаты,
І замеценай дарогай
Буду крочыць зноў нястомна
Да майго суддзі, да Бога,
Аж пакуль не стане цёмна...
І каму яны патрэбны –
Вершы, што пішу душою?
Зноў над лесам месяц срэбны,
Як лязо над галавою...
Не патрэбны зараз вершы,
Не патрэбны зараз кнігі.
Снег і той – патрэбен першы!
Я ж нясу свае вярыгі
І замеценай дарогай
Крочу да суддзі, да Бога.
23. 01. 2026 г.