Гальшанскі замак запрашае наведвальнікаў!
ℹ️Мураваны замак у мястэчку Гальшаны ўзведзены Паўлам Стэфанам Сапегам у першай палове 17 стагоддзя. Кампазіцыйна ён уяўляе сабой прамавугольны (88,6 х 95,6) будынак. Жылыя карпусы з стройнымі шасцікантовымі вежамі на вуглах утваралі замкнёны квадратны двор. Аснову абароны Гальшанскага замка складалі земляныя магутныя валы і вадзяныя равы, што акружалі замак. Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка, размяшчалася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.
Кампазіцыя вонкавага фасада Гальшанскага замка нагадвае галандскія замкі, што сведчыць аб моцным уплыве галандска-фламандскай архітэктуры. У замку налічвалася шмат пакояў і вяліка