Упершыню зрабіла ільняныя сурвэткі пад талеркі і кішэньку для відэльца з нажом - натхнілася творчасцю масцярыцы Рэчы з дэкаратыўнага льна аздоблены вышыўкай процягам беларускага арнаменту і арнаменту са славянскіх сімвалаў. Таксама ўпершыню зрабіла махры на ільне - аказалася гэта проста:) Дзякуй за навуку масцярыцам, якія дзеляцца сакрэтамі свайго майстэрства на ютуб-каналах. Арнамент са славянскіх сімвалаў састаўляла самастойна і выкарыстала яго для вышыўкі парных сурвэтак. Калі вам будзе цікава, якія сімвалы ўклала ў гэты арнамент - распавяду падрабязней. Памер сурвэткі разам з махрамі - 35см*35см, памер кішэнькі для нажа з відэльцам - 10см*21см (таксама з махрамі). Даражэнькія,