Я памятаю той дзень - 26 красавіка 1986 года . Таксама была субота , за тыдзень да вялікадня , а сёння - тыдзень пасля вялікадня ...
Тая субота 39 гадоў таму памяняла лёсы мільёнаў чалавек , тысяч населеных пунктаў ...
У Дзень Памяці пра аварыю на ЧАЭС выказваю спачуванні ахвярам Чарнобыля , а гэта людзі , вёскі , лёсы сваёй Чарнобыльскай трылогіяй ...
Вёска наўзрыд галасіла -
Чарнобыль яе пакалечыў ,
Не пакідайце мяне , прасіла ,
Ці добра ж будзе вам ў далечы ?
Плакала бацькава хата ,
Калодзеж , буслы , сады ...
І верыла мама з татам
У вяртанне аднойчы сюды .
Але вёска дарэмна чакала -
Не вярнуцца жыццю ўжо назад .
Мая бабуля калісьці казала -
Гэта нехрысць прынёс нам разлад ...
Ад