У Вёсцы Куляны сёння адбылося свята вёскі "Квітней, родная вёска"! На свяце сабралася больш за 50 чалавек. Жыхары, дзеці і ўнукі, родныя і сябры сабраліся разам, каб ушанаваць сваю вёску - Куляны. Добрыя словы ў адрас вёскі і яе жыхароў, душэўныя песні падарылі святочны настрой і адчуванне сапраўднага свята. Як заўсёды, ушанавалі старажылаў і юбіляраў вёскі. Словы падзякі і падарункі атрымалі і былыя работнікі гаспадаркі. Жадаем здароўя і даўгалецця жыхарам вёскі!