Учора ў Гродне былі ўрачыста адзначаны і мае творчыя дасягненні.
Прыемна, што "гарачая дзесятка" маіх асабістых кніг, змешчаная на стэндзе разам з шэрагам калектыўных зборнікаў, часопісаў і альманахаў, дзе я друкавалася, прыцягвала ўвагу чытачоў.
Самым вялікім падарункам на мерапрыемстве асабіста для мяне была калядная канцэртная праграма цалкам на беларускай мове.
Кветкі, эмоцыі, віншаванні!
Шчыры дзякуй усім, хто заўсёды мяне падтрымліваў і падтрымлівае.
@