#Дзень_вёскі #Навасёлкі_гасцінныя #Народнае_гулянне Першымі для віншавання на свяце ў Навасёлках былі запрошаны жыхары, якія пражылі ў населеным пункце з дня нараджэння да глыбокай старасці, шматдзетныя бацькі, сямейныя пары, якія пражылі разам доўгія гады. Не забыліся і пра самага маленькага жыхара Навасёлак. Асобыя словы падзякі прагучалі работнікам Навасёлкаўскага сельвыканкама і людзям з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія з'яўляюцца апорай прадстаўнікам мясцовага самакіравання ў справах.