Сёння дзень народзінаў Адама Каліты (Адась Калюта)
Учора яго не стала. Адась памёр ў Швейцарыі, у Лазанне на анкалогію.
Мастак і рэстаўратар, філолаг, чалавек, душою адданы Беларусі.Адукацыю атрымаў у рэспубліканскай мастацкай школе імя Ахрэмчыка, скончыў філфак БДУ.
У Чэхіі ў складзе суполкі "Пагоня" і разам з прадстаўнікамі рэдакцыі "Belarussian Review" ён быў адным з пяці актыўных ініцыятараў кампаніі па прызнанні беларусаў нацыянальнай меншасцю, стаяў ля яе вытокаў у 2010 годзе, калі распачалася праца па падрыхтоўцы неабходных аналітычных дакументаў для Ураду Чэхіі. Пасля таго, як Чэшскі ўрад разгледзеў Мемарандум і з улікам вынікаў перапісу насельніцтва прыняў у 2013 годзе станоўчае