Жылі ў весцы мы калісь
Там падзеі і адбылісь
Быў баран у нас тады
Вельмі дужы, малады.
Ахраняў усе дарогі,
Унасілі ледзьве ногі,
Хто на вока пападзецца,
То за тым ен і нясецца.
Толькі маці шкадаваў,
Разумеў, хто гадаваў!
Раз дзяўчаты апранулісь
Ды на танцы пацягнулісь
І баран за імі ўследкі
Ахраняў, бо малалеткі!
Па ступеньках, ды у дзверы.
Усе нібыта ад халеры
Шуганулі хто куды,
Бо нядоўга й да бяды.
Хто у зал, дзе ішло кіно,
Кінулі і даміно
Хто на тэнісны на стол
Мо стаяць да гэтых пор.
Хтосьці ў крык, ды на вакно
Еле ўцэлела яно.
Часць заскочылі на стулы,
Ім ад страху зводзіць скулы.
Хто адразу за парог,
У барана ж крэпкі рог!
А баран, як гаспадар,
Моцна дзержыць свой удар!
І на танцах па