#Дзень_вёскі #Навасёлкі_гасцінныя #Народнае_гулянне Учора ў аграгарадку Навасёлкі было весела і шматлюдна: населены пункт святкуе Дзень вёскі! На малую радзіму з такой прыемнай нагоды прыехалі ўраджэнцы вёскі, завіталі прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Петрыкаўшчыны, грамадскіх арганізацый, жыхары раёна. На святочнай пляцоўцы каля сельскага Дома культуры гасцей сустракаюць выставы мясцовых устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, лясніцтва, гандлю, што сведчыць аб згуртаванасці і цікавасці працоўных калектываў у правядзенні такога роду мерапрыемстваў. Да спадобы прыйшліся дзіцячая, гандлёвая пляцоўкі. Урачыстасць адкрыла старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета Ганна Раманчук. Ганн