Юбілейныя даты — заўсёды пэўны рубеж, які дазваляе азірнуцца на прайшоўшыя гады, пераасэнсаваць пражытое.
У вёсцы Папкі пражывае Хрысціння Вязіцкая, якая сустрэла сваё 80-годдзе. Нарадзілася жанчына на хутары Себасцьянава, які размяшчаўся непадалёк ад Папкоў. Як і большасць прадстаўнікоў вясковай моладзі, з юнацтва пайшла працаваць у калгас даяркай, каб дапамагчы бацькам. Па словах самой юбіляркі, нічым адметным яна сярод іншых вяскоўцаў, калгаснікаў не вылучалася. Разам з мужам Мікалаем, які працаваў жывёлаводам, нарадзілі і выхавалі двух сыноў і дачку, дачакаліся ўнукаў, ёсць і адзін праўнучак. На жаль, спадарожніка жыцця ўжо няма побач, але родныя і блізкія сэрцу людзі аказваюць падтрымк