ПА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ 14 КАСТРЫЧНІКА 2008 г. ДЗЕНЬ МАЦІ МЕЛОДЫЯ сямейнага шчасця Ці ведаеце вы, што такое шчасце? Адказаў на пытанне можна атрымаць шмат: кожны з нас у гэтае паняцце ўкладвае сваё ўяўленне. Для мнагадзетнай сям’і з Рэдзігерава Таццяны і Сяргея ЯРАШЭВІЧАЎ сэнс жыцця – у сынах і дочках. Аб іх шчаслівыя бацькі могуць расказваць бясконца... Напярэдадні свята жанчына атрымала галоўную дзяржаўную ўзнагароду за мацярынства - ордэн Маці.