🇧🇾Найлепшы клад, калі ў сям’і лад. 👨👩👦👦З гэтым выказваннем, напэўна, пагадзяцца многія, асабліва людзі старэйшага ўзросту, якія разам пражылі (http://www.klich.by/?p=123464) не адзін дзясятак год, зведалі горыч і радасці, падзенні і ўзлёты. Усё гэта было ў жыцці Гардзея Мікалаевіча і Людмілы Лявонаўны Абрамчыкаў з аграгарадка Верацеі. ✨Без перабольшвання можна сказаць, што гэта сям’я — прыклад для іншых. Праз пяцьдзясят год сумеснага жыцця Гардзей Мікалаевіч і Людміла Лявонаўна змаглі пранесці святло ўзаемнай любові і павагі. Нарадзілі і выхавалі трох сыноў, дастойнымі сваіх дзядулі і бабулі растуць шасцёра ўнукаў і ўнучак. Такім багаццем па-сапраўднаму можна і трэба ганарыцца.