💯У Беларусі стартавала традыцыйная дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», гісторыя якой налічвае ўжо больш за чвэрць стагоддзя.
📸У першы дзень правядзення дабрачыннай акцыі да яе далучыліся старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, яго намеснік Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак. Яны наведалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі, падарыць ім цеплыню і спагаду сваіх сэрцаў, уручыць дзецям падарункі.
💬 У перадсвяточныя навагоднія дні ўсе дзеці чакаюць чагосьці казачнага, вераць у цуды і ў тое, што жаданні і мары абавязкова збудуцца. Мы, дарослыя, павінны гэта