Таццяна Захаркевіч, жыхарка аграгарадка Сінкевічы: «Быць мамай – велізарнае шчасце».
(01.11.2022г. Cайт LNC.BY, Наталля Лялюк)
Быць мамай – велізарнае шчасце, а ў мнагадзетнай дружнай сям’і яно памножана ў разы. І хоць мацярынства – няпростая і карпатлівая штодзённая праца, усе цяжкасці кампенсуюцца любоўю і шчаслівымі ўсмешкамі сыноў і дачок. Так разважае Таццяна Захаркевіч. Жыхарка аграгарадка Сінкевічы, якая працуе ў мясцовай сярэдняй школе, сярод іншых зямлячак удастоена высокай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці.
Таццяне – 41 год, мужу Сяргею – 48. Разам яны выхоўваюць 5 дзяцей – Дзмітрыя, Ганну, Арыну, Макарыя і Ангеліну. Старэйшаму сыну ўжо споўнілася 20, малодшай дачцэ – крыху бол