💫 У даўнія часы нашы продкі адзначалі Святкі. Так называлі перыяд ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча. У гэты час ад дома да дома хадзілі калядоўшчыкі, спявалі гаспадарам песні, атрымлівалі пачастункі. Далучыцца да народнай традыцыі вырашылі супрацоўнікі і выхаванцы Міёрскага дзіцячага сада № 1 і зладзілі калядкі. https://mijory.by/main/20161-koljada-prishla-v-miorskij-detskij-sad.html