У мяне павінен быць вельмі шчаслівы лёс! Маё жыццё і так ужо добра складваецца, бо я нарадзілася на вуліцы, але не загінула, а трапіла ў прытулак, у рукі добрых людзей. І вось менавіта яны далі мне самае прыгожае, самае шчаслівае імя. Мяне завуць ЗОРКА! А пакуль я маленькая, меня ўсе клічуць ЗОРАЧКАЙ. Напэўна, гэтыя зорачкі ззяюць у маіх вочках, калі добры чалавек трымае мяне на руках. Магчыма, людзі, якія працуюць у прытулку, ведаюць, што маё сэрца - гэта таксама зорачка, якую я хачу аддаць сваёй новай сем'і, каб яна свяціла на працягу ўсяго майго жыцця і грэла кожнага цяплом. Бо ўсе ведаюць, што сэрца сабакі самае вернае, яно не здрадзіць ніколі-ніколі.
Мне зараз прыкладна 4 месяцы, я буд