Край святы паўстае на руінах,
Каб задыхаць на поўныя грудзі...
Беражы сябе, Украіна,
Бо другой Украіны ня будзе.
На шляху да свабоды павінна
Ты ня ведаць ні страху, ні зморы.
Беражы сябе, Украіна,
Ад Палесся да Чорнага мора.
Беражы ад ліхіх чужаніцаў
Родны сцяг, што з'яднаў у палосах
Залатыя палі пшаніцы
І блакіт неабдымных нябёсаў.
Беражы добрай долі пачатак,
Хай надзеяй праменяцца вочы
Гожых парубкаў і дзяўчатак,
Што табе ўзлёт і веліч прарочаць.
Слава продкаў нанова ўваскрэсне,
Бо ў цябе ад бяды ёсьць замова -
Непаўторныя ў свеце песні
І Шаўчэнкі дзяржаўнае слова.
Каб нямой не рыдаць на руінах,
Каб ня гнуцца рабыняй ніколі,
Беражы сябе, Украіна,
Беражы сябе, Украіна!..
Ад цябе мы нав