У ранейшых сваіх успамінах я ўжо расказваў пра дзіцячую мару стаць мараком, бо дужа падабалася марская форма. Аднак гэтая мара не здзейснілася. Між тым, калі я знаходзіўся ў Гданьску другі раз, мне давялося на невялікі час стаць капітанам самага сапраўднага марскога судна. Гэта падзея адбылася выпадкова і роўна праз пяцьдзясят чатыры гады пасля маёй спробы стаць студэнтам Адэскага інстытута інжынераў марскога флота. Трэба нагадаць, што Гданьск мае вельмі багатую культурную спадчыну, у тым ліку шмат самых разнастайных музеяў. Шпацыруючы па горадзе і аглядаючы вельмі прыгожыя будынкі, я заўважыў шыльду з назвай Нацыянальны Марскі музей. Музей размешчаны ў некалькіх будынках у цэнтры горада: вя