За кожным дасягненнем — праца людзей. Аграрыі КСУП “Гальшаны” Сельская гаспадарка — адна з важнейшых галін эканомікі Беларусі. Мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі, будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, развіццё жывёлагадоўлі, тэхналогій, селекцыя новых парод і культур — гэтыя і іншыя пытанні заўсёды стаяць на першым месцы ў кіраўніка дзяржавы. Як спраўляюцца з пастаўленнымі мэтамі аграрыі КСУП “Гальшаны”, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці мы спыталі ў кіраўніка аднаго з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ашмянскага раёна — КСУП “Гальшаны” — Міхаіла Скаржынскага. У штодзённых клопатах Міхаіл Іванавіч шчыра прызнаецца, што ко