Падчас наведвання "чырвонай зоны" 6-й мінскай лякарні Аляксандр Лукашэнка без пальчатак і з маскай на падбароддзі. Практыкуючых медыкаў гэта дужа здзівіла. А яшчэ больш іх здзівіла, калі ў адным з "кавідных" пацыентаў, у палату з якімі прыйшоў Лукашэнка, яны пазналі галоўнага доктара Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера Сяргея Баткоўскага!
Пацыент распавядае Лукашэнку пра тое, што зарплаты калісьці выдвавлі прадукцыяй, а дзяцей трэба было карміць, так што "тое, што створана, трэба памнажаць і ўмацоўваць".
UPD: Супрацоўнікі магілёўскага анкадыспансера не пацвярджаюць, што на відэа з Лукашэнкам менавіта Сяргей Баткоўскі.