Фильтр
16 студзеня 2026 года ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі (г.Маладзечна) прайшла імпрэза, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Генадзя Каханоўскага.
Генадзь Аляксандравіч – вядомы беларускі гісторык, краязнаўца, кандыдат гістарычных навук. Працаваў дырэктарам Мінскага абласнога краязнаўчага музея, даследаваў многія факты жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Па яго ініцыятыве і пры яго ўдзеле пастаўлены памятны знак паэту, закладзены Максімаў сад. Г.Каханоўскі штогод прымаў актыўны ўдзел у правядзенні Свята паэзіі і песні ў в. Ракуцёўшчына, пісаў артыкулы, выдаваў кнігі, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры.
У музейнай імпрэзе да юбілею Г.А.Каханоўскага прымалі ўдзел вядомыя д
  • Класс
30 снежня ў музеі Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя выставы мастацкіх работ Марыі Каралёвай “Старая Беларусь: ззянне роднага краю”.
Госці музея ўбачылі тонкія, кранальныя акварэлі, на іх нашы страчаныя архітэктурныя каштоўнасці – старажытныя цэрквы, касцёлы, палацы.
Ва ўступным слове загадчык музея Міхал Бараноўскі не мог не ўзгадаць адзін з вершаў Максіма Багдановіча:
Ціша тут. Маўчаліва усталі – і сняць
Ў небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы;
Грук хады адзінокай здалёку чуваць,
Часам мерныя ўдары звана задрыжаць
І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.
Ўспамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні!
Другая частка выставы – гэта свяцільні (лайт-боксы), на якіх помнікі архітэктуры, звязаныя з жы
Выстаўка мастацкіх работ
“Старая Беларусь: ззянне роднага краю”
(мастацкія творы Марыі Каралёвай)
(30.12.2025 – 16.03.2026)
Як бы магла выглядаць у колеры страчаная архітэктурная спадчына Беларусі, калі б яна ўсё ж збераглася? Як яе ўбачыць, калі ад асобных помнікаў не захавалася ні цаглінкі, ні дошчачкі?
У акварэлях Марыі Каралёвай паўстаюць архітэктурныя шэдэўры, драўляныя і мураваныя, касцёлы і сінагогі, цэрквы і мячэты, сядзібы. Мастачка, карыстаючыся лёгкасцю і празрыстасцю акварэлі, абуджае гонар і цікавасць да беларускай гісторыі і культуры.
На аснове фотаздымкаў, графічных прац, малюнкаў яна не проста рэканструюе, а стварае ў гледача шчымлівы настрой, калі ўсведамляеш,
Мастацка-дакументальная выстава “КП – 2025”
29.12.2025 – 29.01.2026
“КП – 2025” – традыцыйны выставачны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, своеасаблівае падвядзенне вынікаў збіральніцкай, навукова-фондавай дзейнасці музейных супрацоўнікаў.
Прэзентуем важныя артэфакты, што паступілі на захаванне ў фонды музея ў гэтым годзе, і выказваем шчырыя словы ўдзячнасці фондаўтваральнікам, збіральнікам і захавальнікам каштоўных памятак пра жыццё і творчасць беларускага генія.
У наступным годзе Беларусь будзе адзначаць юбілей Максіма Багдановіча, 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, але і 2025 год адзначыўся каштоўнымі падарункамі. Папоўнілася мастацкая калекцыя, у в
23 снежня 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма
Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”:
Чытанне тэкстаў”.
Цягам занятку даведаемся пра:
- фізіялогія чытання;
- чытанне вачыма “чытача”, “пісьменніка”, “рэдактара”;
- разбор тэкстаў навучэнцаў школы;
Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.
Уваходны квіток – 5 рублёў.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Плённа прайшла камандзіроўка супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Яраслаўль, тым больш, што па часе яна супала з Днём нараджэння паэта. Разам з супрацоўнікамі Дома-музея Максіма Багдановіча 9 снежня ўсклалі кветкі да помніка, які стаіць каля будынка Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Р.Дзямідава (раней Яраслаўская мужчынская гімназія, дзе вучыўся паэт).
10 снежня ў Музеі гісторыі горада Яраслаўля сабраліся ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў вершаў Максіма Багдановіча “Сіла паэзіі – адзінства народа”. У гэты дзень ушаноўвалі 6 лаўрэатаў і 30 дыпламантаў конкурсу. Прагучалі вершы ў выкананні пераможцаў, для гасцей выступіў ансамбль беларускай песні “Крыніца”. Супрацоў
Па традыцыі напрыканцы месяца сустрэліся ва ўтульнай студыі Дома радыё з радыёжурналісткай Галінай Шаблінскай, узгадалі музейныя традыцыі, абмеркавалі ініцыятывы і планы.
Літаратурныя музеі Беларусі з’яўляюцца не толькі захавальнікамі асабістай і творчай спадчыны нашых класікаў, але і актыўнымі ўдзельнікамі творчага дыялогу па прэзентацыі музейных каштоўнасцей, звязаных з асобамі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Удзел у праграме прымалі: вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ксенія Качан, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Іры
9 снежня 2025 года спаўняецца 134 гады з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Максіма Адамавіча Багдановіча.
12.00 – ускладанне кветак да помніка паэту.
19.00 – музычная экскурсія (па папярэднім запісе).
У святочны дзень хочацца нечага незвычайнага. Таму да дня нараджэння Максіма Багдановіча супрацоўнікі музея, сумесна з Музычнай капэлай Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, падрыхтавалі адмысловы падарунак – музычную экскурсію.
Вядома, што ў сям’і Багдановічаў былі багатыя фальклорныя традыцыі – у доме гучалі беларускія песні, захаваліся згадкі пра любімыя творы паэта. Менавіта яны, а таксама песні на словы самога Максіма Багдановіча, пераплятуцц
Показать ещё