Кормаз Наталля, паспартыст Капаткевіцкага ўчастка Петрыкаўскага райжылкамгаса:
- Працуючы ў райжылкамгасе, я бачу, як не проста прыходзіцца нашым хлопцам і дзяўчатам, якія змагаюцца з наступствамі снежнай непагадзі: яны працуюць па-за межамі свайго рабочага часу, каб зрабіць нашы вуліцы камфортным для хады пешаходаў і праезду транспарту.
Лічу, што кожны жыхар павінен дапамагчы камунальным службам: каля сваёй хаты, сваёй машыны, каля свайго аднакватэрнага ці шматкватэрнага дома.
Таму таксама выходжу ў вольны час, каб прыбраць снег каля дома альбо дапамагчы састарэлым суседзям.