Дзеці, у суботу абавязкова прыходзьце ў тэатр на прэм'еру!
Дарослыя, парадуйце сваіх дзяцей цудоўным суботнім спектаклем пра сяброўства!
24 снежня (12:00) на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа - прэм'ерны паказ казкі «ЛЯСНОЕ СЯБРОЎСТВА» па п'есе А.Замкоўскага.
Лясныя звяры – Дзік, Ліса і Варона – рыхтуюць Свята Лесу. Раптам чуюць неверагодна страшны рык, моцна палохаюцца і вырашаюць свята адмяніць. Заяц, які хоча стаць пераможцам усіх конкурсаў свята, пераконвае звяроў, што гэта храпе Мядзведзь. Свята адбываецца, але пасля ўзнагароджання звяры даведваюцца, што ў лесе ўсё ж такі з’явіўся нейкі невядомы драпежнік. Што ж уратуе ўсіх лясных сяброў ад небяспекі?
Пастаноўка, напоўненая яр